Загадкі зімушкі-зімы

15.12.2018

Зіма – дзіўная пара. Белая снегавая коўдра закутала наваколле, у снежныя шапкі апрануліся дрэвы паабапал дарогі, блішчаць, іскрацца іголачкамі інею кусты.  Усё гэта стварае ўзняты, вясёлы настрой. І, нягледзячы на завею і лёгкі марозец, ад блішчастага снегу становіцца цёпла і радасна на душы. Гэткім жа настроем была прасякнута атмасфера і ў пачатковых класах нашай школы ў суботу 15 снежня. Малодшыя школьнікі сабраліся разам, каб паўдзельнічаць у зімовых інтэлектуальных конкурсах. Першакласнікам даспадобы прыйшліся рыфмаваныя загадкі пра зіму і яе праявы. Вучні трэцяга класа паспаборнічалі ў адказах на пытанні “ледзяной” віктарыны. А, пяцікласнікі, якія не забываюць дарогу да сваёй першай настаўніцы, захацелі больш даведацца пра сімвал наступаючага года па кітайскім календары  – свінку, таму адказвалі на пытанні “свіной” віктарыны. Бясспрэчным пераможцам стала вучаніца  3-га класа Барсук Дар’я, з чым яе ўсе і павіншавалі.

Затым дзеці дапамаглі ўпрыгожваць елачку цацкамі, што вырабілі сваімі рукамі. Вось так сустракаючыся са сваімі сябрамі, прыемна і радасна бавячы час,  мы набліжаемся да Новага года і Каляд.

Віктаровіч Н.І.