ВІНШУЕМ!

18.02.2019

У адпаведнасці з календаром асноўных масавых мерапрыемстваў з навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2019 годзе, на падставе загада аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама ад 11.01.2019 г. № 15 у перыяд з 14 студзеня па 8 лютага 2019 года праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых краязнаўчых работ.

На конкурс прадстаўлены 18 работ з 14 устаноў адукацыі. Па выніках раённага этапу рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых краязнаўчых работ сярод пераможцаў ёсць і ўдзельнікі нашай школы.

У намінацыі «Культурная спадчына» 3 месца заняла Фядковіч Вікторыя, вучаніца 8 класа нашай школы з работай «Традыцыі і звычаі вёскі Горталь», кіраўнік Віктаравіч Таццяна Мікалаеўна.

Жадаем далейшых поспехаў!