Я - грамадзянін Беларусі

 
Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы – гэта значыць мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, шчыра і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню ўласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і дачыненне да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.
У мэтах патрыятычнага выхавання моладзі, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, масавага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне і сістэматызацыю ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях Беларусі, стварэння іміджу рэгіёна як прывабнага турыстычна-краязнаўчага аб'екта, развіцця экскурсійнага турызму 1 верасня ва УА “Гортальская СШ” стартавала Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Я – грамадзянін Беларусі".
Асноўныя задачы Акцыі:
-фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных якасцяў і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
-рэалізацыя дзіцячых і маладзёжных ініцыятываў як сродку грамадзянска-патрыятычнага выхавання;
-развіццё ў навучэнцаў навыкаў праектнай дзейнасці;
-актыўны ўдзел маладых грамадзян у вырашэнні сацыяльна-эканамічных, культурных, прававых, экалагічных і іншых праблем;
-павышэнне ўзроўню духоўна-маральнай, інфармацыйнай, палітычнай і прававой культуры навучэнцаў;
-папулярызацыя і прапаганда ў сродках масавай інфармацыі назапашанага вопыту работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні;
-актыўнае ўключэнне навучэнцаў у работу па даследаванню, адраджэнню, папулярызацыі, захаванню і добраўпарадкаванню гісторыка-культурных, прыродна-антрапагенных, сацыяльных аб'ектаў Беларусі;
-уключэнне навучэнцаў у сацыяльна-карысную дзейнасць (дабрачыннасць, валанцёрства і інш.);
-рэалізацыя маладзёжных ініцыятыў.
 
Памятныя даты
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
26красавіка – Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі
9 мая – Дзень Перамогі
12 мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь